Организация образовательного процесса на белорусском языке в дошкольных учреждениях

Дата: 9 апреля 2018 в 16:25, Обновлено 13 февраля 2025 в 14:48
Автор: Бурак Е. К.

ОРГАНИЗАЦИЯ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ПРОЦЕССА НА БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКЕ В ДОШКОЛЬНЫХ УЧРЕЖДЕНИЯХ

На ўзроўнi дашкольнай адукацыi на падставе пажадання бацькоў упраўленнi (аддзелы) адукацыi, дашкольныя ўстановы фармiруюць групы, якiя арганiзуюць адукацыйны працэс на беларускай мове. Пры адсутнасцi дастатковай колькасцi дзяцей для фармiравання асобнай групы ў дашкольнай установе павiнны стварацца ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыi на беларускай мове.

У дашкольных установах неабходна перыядычна афармляць стэнды (насценныя газеты, плакаты) з iнфармацыяй па пытаннях беларускай мовы i лiтаратуры, аб значных падзеях у беларускай культуры, на педагагiчных саветах - абмяркоўваць пытаннi азнаямлення педагогаў з новай рэдакцыяй Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi, праводзiць семiнары-практыкумы, метадычныя аб'яднаннi.

У дашкольных установах павiнны стварацца ўсе неабходныя ўмовы для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пэўнага дзiцяцi на беларускай мове, нават калi няма магчымасцi стварыць асобную беларускамоўную групу. Веданне беларускай мовы з'яўляецца абавязковым патрабаваннем да кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў устаноў дашкольнай адукацыi.

Распрацавана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў дашкольных установах на беларускай мове.

Неабходна працягваць работу па рэалiзацыi ў дашкольных установах Плана мерапрыемстваў па папулярызацыi i пашырэннi сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыццi грамадства на 2010 i наступныя гады:

ажыццяўляць камплектаванне iнфармацыйна-метадычнага кабiнета дашкольнай установы нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай лiтаратурай у дапамогу педагогам па рэалiзацыi палажэнняў Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "Аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi";

забяспечыць дашкольныя ўстановы Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi, даведнiкамi па беларускай граматыцы i арфаграфii;

штогод да 1 снежня праводзiць ў дашкольных установах педагагiчныя саветы i iншыя мерапрыемствы з мэтай азнаямлення педагогаў з новай рэдакцыяй Правiл;

пашыраць магчымасцi атрымання беларускамоўнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь забяспечваць права кожнага грамадзянiна выбiраць мову навучання ў дашкольнай установе:

- арганiзоўваць тлумачэнне заканадаўства аб магчымасцi выбару мовы навучання на бацькоўскiх сходах;

- праводзiць у дашкольных установах днi беларускай мовы, заняткi па развiццi беларускамоўных узаемаадносiн;

- садзейнiчаць пашырэнню сеткi дашкольных устаноў (груп) у гарадской мясцовасцi, якiя працуюць на беларускай мове;

- арганiзоўваць рэгулярныя сустрэчы з беларускiмi пiсьменнiкамi па правядзеннi асветнiцкай работы ў дашкольных установах;

- арганiзоўваць выданне насценных газет, часопiсаў, прысвечаных жыццю i творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў, пытанням развiцця беларускай мовы i лiтаратуры;

- пашыраць правядзенне ранiшнiкаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў;

- праводзiць кнiжныя выставы, днi беларускага пiсьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы i лепшых твораў айчыннай лiтаратуры.

Працэдура прадастаўлення месца ў дашкольнай установе, якая iснуе на дадзены момант, прадугледжвае як магчымасць пастаноўкi на ўлiк дзiцяцi, якi мае патрэбу ў дашкольнай установе, так i атрыманне накiравання ў дашкольную ўстанову непасрэдна ў дзень звяртання ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган законнага прадстаўнiка непаўналетняга  Пры гэтым законны прадстаўнiк дзiцяцi мае права звярнуцца з пiсьмовай заявай на беларускай мове цi выказаць свае пажаданне ў вуснай форме, вызначыўшы мову яго навучання. Такiм чынам, на заканадаўчым узроўнi замацавана магчымасць рэалiзацыi права кожнага дзiцяцi на атрыманне адукацыi на беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.